У дашкольнай установе прайшлi мерапрыемствы, прысвечаныя мiжнароднаму дню роднай мовы.
Педагагiчны працэс ажжыцяўляўся на беларускай мове. Разнастайныя формы работы: загадкi, вершы, казкi, прыказкi, прымаўкi – зрабiлi дзень цiкавым i запамiнальным. З дапамогай гульняў – вандровак, творчых заданняў, сюжэтна – ролевых гульняў («Вандроўка па Беларусi», «Сустракаем гасцей», «Разведчыкi») дзецi засвойвалi новыя для iх беларускiя словы.
Выхаванцы знаёміліся са словамі, якімі можна перадаць добрыя пачуцці і добрыя адносіны да родных і дарагіх людзей. Гэта так важна ўмець шчыра казаць добрыя, сардэчныя словы, словы шчырасці і душэўнай цеплыні! Слова, сказанае ад сэрца, здольна ўсяліць у чалавека ўпэўненасць, здольна ашчаслівіць, зрабіць жыццё светлым і радасным. Педагогi выхоўваюць у дзяцей любоў i павагу да роднага слова, фармiруюць чуйнасць да моўных норм i сродкаў выразнасцi, развiваюць адпаведную моўную здольнасць. Згадзіцеся, што па-беларуску словы прызнання гучаць асабліва ласкава, трапляюць прама ў сэрца, кранаюць душу: “сонейка маё”, “мой даражэнькі”, “мая пяшчотная”… Выхаванцы з педагогамі падрыхтавалі маленькія сардэчкі з прызнаннямi. Нам, дарослым, важна выхаваць у дзяцей перакананне гаварыць шчыра, выражаць удзячнасць бацькам, сябрам і добрым людзям. І тады больш шчаслівых імгненняў будзе ў жыцці кожнага чалавека.
Цудоўна, калi дзецi разам з дарослымi размаўляюць на роднай мове.





















