У ДУА « Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 3 г. Магілёва»
кожны чацвер тыдня дзень беларускага маўлення
У ДУА « Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 3 г. Магілёва»
кожны чацвер тыдня дзень беларускага маўлення

Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання і выхавання
У 2024/2025 навучальным годзе
ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 79 г. Магілёва” (б. Непакораных, 87)
працягвае працу група з беларускай мовай навучання і выхавання
(старэйшая група, выхаванцы 5-6 гадоў).

Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковай мовы, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым. Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі - гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям
Казкі - гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.
Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак