Слова тыдня - МАТУЛЯ

15.10.2026

У рознаўзроставай групе мы не толькі вучылі новае прыгожае слова, але і стваралі сапраўдныя шэдэўры!

Слова тыдня - МАТУЛЯ. Гэта самае цёплае, ласкавае і важнае слова для кожнага чалавека. Мы з дзецьмі гаварылі пра тое, як моцна любім сваіх матуль, якія яны добрыя і як прыемна казаць ім гэтае слова.

Каб замацаваць веданне слова і зрабіць падарунак для матулі, мы стварылі аб'ёмную аплікацыю. Хлопчыкі і дзяўчынкі старанна прыклейвалі рознакаляровыя кветачкі. 🌸🌺

Паглядзіце, якая прыгажосць атрымалася ў нашых маленькіх майстроў! ❤️

 

Выхавальнік дашкольный адукацыі Шкутава Н.Ю.

 

 

 

поделиться в: