Слова тыдня - ГАРБАТА

24.11.2026

На гэтым тыдні ў нашай старэйшай групе мы знаёміліся з цёплым і ўтульным словам — ГАРБАТА.

Мы з дзеткамі гаварылі пра тое, што гарбата — гэта не проста напой, а цёплая традыцыя, якая збірае ўсю сям'ю разам. Абмяркоўвалі, хто якую гарбату любіць, з чым яе п'юць і як важна быць уважлівымі і клапатлівымі адзін да аднаго. 🍵💛

Каб замацаваць новае слова і развіць дробную маторыку, мы зрабілі аб'ёмную аплакацыю — цудоўны кубачак! Дзеці старанна раскрашвалі свае кубачки, выбіралі ўзоры і колеры, а потым акуратна прыклейвалі ўсе дэталі. Кожны кубачак атрымаўся асаблівым— як і характар маленькага майстра! 🎨

Паглядзіце, якія цёплыя і ўтульныя работы зрабілі нашы дзеці. Здаецца, што ад іх так і пахне духмянай гарбатай! ☕️

Выхавальнік дашкольный адукацыі Шкутава Н.Ю.

поделиться в: